У Стоўбцах прайшла дыялогавая пляцоўка. Абмеркавалі тэму здаровага ладу жыцця

Неабыякавыя жыхары нашага горада прыйшлі на чарговую дыялогавую пляцоўку, каб абмеркаваць блізкую кожнаму тэму здаровага ладу жыцця і стварэння здароўезберагальнага асяроддзя.

Яшчэ не так даўно на Стаўбцоўшчыне пачыналі з праекта “Здаровы пасёлак”, які рэалізоўваўся на базе Налібакаў, а з 2021 года ўвасабляецца прафілактычны праект “Стоўбцы – здаровы горад”, каардынатарам якога выступіў раённы цэнтр гігіены і эпідэяміялогіі.

Да абмеркавання далучыліся прадстаўнікі райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, устаноў фізкультуры і спорту, Стаўбцоўскага АКС.

http://www.pramen-news.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG_3778.jpg

Ідэя падобных праектаў належыць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і, як прагучала ў прэзентацыі, падрыхтаванай галоўным санітарным урачом раёна Аляксеем Бондаравым, сутнасць яго заключаецца ў пастаянным паляпшэнні фізічнага і сацыяльнага асяроддзя, у якім неабходна ствараць умовы для здаровага ладу жыцця і фарміравання ў людзей адпаведнага светапогляду. Гэта прадугледжвае не толькі фіззарадку і здаровыя звычкі, але і вырашэнне комплекса розных  пытанняў — ад тэмпературы ў кватэры да стану стадыёна.

Падкрэслівалася, што дабіцца мэтаў гэтага праекта не ўдасца без узаемадзеяння кіраўніцтва раёна, дзелавых колаў, грамадскіх арганізацый і грамадзян. Апошнім адводзіцца роля не спажыўцоў, а актыўных удзельнікаў.

http://www.pramen-news.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG_3802.jpg

У рамках прафілактычнага праекта “Стоўбцы – здаровы горад” распрацаваны комплексны план на 2021-2023 гады. У ліку яго выканаўцаў – практычна ўсе службы раёна. Некаторыя з мерапрыемстваў плана ўжо ўвасабляюцца.

Напрыклад, у лясным масіве насупраць райаддзела па надзвычайных сітуацыях створана сцяжына здароўя ці лыжная траса, і работа па развіцці тут своеасаблівай паркавай зоны працягваецца. Запрашаюць марафон “Кіламетры без тытуню”, велапрабег і іншыя масавыя мерапрыемствы. Стаўбчане звярнулі ўвагу, што па вуліцах курсіруе маршрутны аўтобус з лагатыпам праекта “Стоўбцы –здаровы горад”.

http://www.pramen-news.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG_3818-1.jpg

Абмеркаванне атрымалася актыўным і эмацыянальным. Ад моладзі прагучала шмат слушных прапаноў.

Так, удзельнікі падзяліліся станоўчымі эмоцыямі ад наведвання ФАКа, але  ўзнімалі пытанне стварэння ў парку на месцы былога яблыневага сада скейт-пляцоўкі. Бацькі выказвалі хваляванне, што з надыходам лета закрыты стадыён СШ № 4, у школе не працуе скаладром. Пры тым, што спартыўныя аб’екты павінны быць даступнымі, ішла размова і пра неберажлівыя адносіны да маёмасці, інвентару.

Абмяркоўвалася месца для зімовага катання на цюбінгах,  пытанне стварэння дзіцячай пляцоўкі ў парку на плошчы Леніна і на пляжы на гарадскім возеры, прычыны незапатрабаванасці валейбольнай пляцоўкі каля інтэрната ПМК-233. Бацькі выказалі пажаданне, каб быў арганізаваны велапрабег для дзяцей узросту 12-14 гадоў.

http://www.pramen-news.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG_3791.jpg

Прапанавана агарадзіць парк “Дружбы народаў”, дзе на горках і атракцыёнах бавяць час дзеці, таму што гэта пытанне бяспечнага адпачынку.

На гарадскім стадыёне закуплены інвентар для заняткаў скандынаўскай хадзьбой, адкрыты пракат разнастайнага турысцкага рыштунку. Пытанне іх запатрабаванасці – у пашырэнні інфармацыі аб гэтых паслугах.

У працоўных калектывах раёна праходзяць дні інфармавання, працуюць сайты, раённая газета, тэлеграм–канал і г.д. Усё гэта –крыніцы інфармацыі. Аднак прагучала слушная ідэя аб стварэнні рэсурса з лакацыямі апробаваных і цікавых турысцкіх маршрутаў па Стаўбцоўшчыне, маршрутаў для заняткаў скандынаўскай хадзьбой з інструктарам і інш.

http://www.pramen-news.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG_3824.jpg

Прапанавана праводзіць у Стоўбцах танцавальныя заняткі для дарослых людзей, вярнуць дзіцячае кафэ, якое раней працавала ў горадзе.

Адзін з заўзятых турыстаў узняў тэму матывацыі ўдзельнікаў раённага турзлёту, а пакупнікі магазінаў – пытанне прэзентабельнасці  стэлажоў “Здаровае харчаванне”.

http://www.pramen-news.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG_3813.jpg

– Усе прапановы будуць вывучаны, разгледжаны  раённым выканаўчым камітэтам, каб стварыць жыхарам Стоўбцаў максімальна камфортныя ўмовы і дадатковы магчымасці  для вядзення актыўнага ладу жыцця, заахвочвання дзяцей да заняткаў фізкультурай і спортам, — падвяла вынік в. а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль.

Свае прапановы адносна рэалізацыі прафілактычнага праекта “Стоўбцы – здаровы горад” дасылайце на электронную пошту раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

http://www.pramen-news.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG_3838.jpg

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара. Крынiца: pramen-news.by

Профсоюз работников здравоохранения
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг
Федерация Профсоюзов Беларуси
Минский областной центр гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья
Республиканский центр гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья
Национальный правовой Интернет-портал
Министерство здравоохранения Республики Беларусь
Совет Министров Республики Беларусь
Президент Республики Беларусь
Цели устойчивого развития в Беларуси
2024 ГОД КАЧЕСТВА

Прокрутить вверх